background image
hero image

1 сентября, 16:00 · minsk

Ма-Сін-Сін

Поделиться

от 30 BYN

main event image
Спектакли

Ма-Сін-Сін

1 сентября, 16:00

Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii

от 30 BYN

О событии

Гісторыя пра і для падлеткаў на сцэне РТБД! Запрашаем на сцэнічнае чытанне п’есы «Ма-Сін-Сін» Улады Альхоўскай – драмы для сямейнага прагляду, у якой уздымаюцца важныя тэмы, часам складаныя для абмеркавання. Гераіня сутыкаецца з паразуменнем, што адзнакі не галоўнае, адзінота пераадольваецца шчырасцю, а жыццё мае свой канец. Рэальнасць Іры складаецца з урокаў – школа, танцы, спевы, заняткі на скрыпцы, замежным мовам, нават курсы па стварэнні мабільных дадаткаў. Так было не заўсёды, аднак зараз дзяўчынка ўпэўнена: у жыцці ёсць адзіны правільны шлях – быць ідэальнай і заўсёды занятай. Хуліган Косця – процілегласць Іры, таму яна вырашае заняцца перавыхаваннем задзіры. Аднак з кожнай хвілінай становіцца зразумела: дапамога патрэбна зусім не Косце…


Место

Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii, ул.Крапоткіна, 44

Loading...