background image
hero image

30 мая, 12:00 · minsk

Лекция "Ішоў Бай па сцяне"

Поделиться

от 3.5 до 10 BYN

main event image
Обучение

Лекция "Ішоў Бай па сцяне"

30 мая, 12:00

Минская городская ратуша

от 3.5 до 10 BYN

О событии

30 мая 2026 года ў 15.00 у Мінскай гарадской ратушы адбудзецца лекцыя «Ішоў Бай…» па матэрыялах новай кнігі Юрыя Пацюпы. Лекцыя адкрывае новы праект «Навуковыя суботы», арганізаваны сумесна Музеем гісторыі горада Мінска і Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. На лекцыі старшы навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фалькларыстыкі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Юрый Віктаравіч Пацюпа раскажа аб рабоце над зборнікам беларускіх народных казак аб жывёлах, птушках і чароўных істотах. Зборнік падрыхтаваны на аснове фальклорных матэрыялаў з фондаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Літаратурная апрацоўка народных твораў робіць іх даступнымі для ўспрымання сучаснай аўдыторыяй чытачоў. У рамках лекцыі вы даведаецеся, як ствараўся гэты магічны свет, дзе народныя традыцыі пераплятаюцца з аўтарскім бачаннем. Аўтар падзеліцца асаблівасцямі працы над тэкстамі, раскажа пра тое, як старадаўнія вобразы ажываюць у сучаснай літаратуры. Напрыканцы лекцыі Юрый Віктаравіч прачытае адну з казак, пагрузіўшы слухачоў у атмасферу жывога беларускага слова.


Место

Минская городская ратуша, пл. Свободы 2а

Loading...