background image
hero image

8 мая, 16:00 · vitebsk

Тэатр и Война

Поделиться

main event image
Спектакли

Тэатр и Война

8 мая, 16:00

Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа

О событии

8 мая (19:00) на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбудзецца прэм’ера спектакля-канцэрта «ТЭАТР І ВАЙНА». Гэта сумесны праект коласаўцаў і Цэнтра культуры «Віцебск». Першы паказ будзе прысвечаны 100-годдзю тэатра і Дню Перамогі беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Спектакль-канцэрт, спектакль-мастацка-дакументальны ўспамін расказвае пра лёс тэатра імя Якуба Коласа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Перад пачаткам фашысцкай навалы 18 мая 1941 года была пастаўлена легендарная камедыя «Несцерка» і пазней паказана для шырокай публікі на гастролях у Петразаводску, дзе коласаўцы і даведаліся пра пачатак вайны. На роднай віцебскай сцэне сыграць «Несцерку» коласаўцы не паспелі – вымушаны былі адправіцца ў эвакуацыю, ва Уральск. Пастаноўка распавядае пра тое, як перажывалі артысты вайну, што ставілі далёка ад роднага Віцебска, як выступалі для салдат паміж жорсткімі баямі… Напоўнены ваеннымі песнямі, вытанчанымі харэаграфічнымі нумарамі, спектакль прасякнуты любоўю да мастацтва, роднага Коласаўскага тэатра, да сваёй краіны, якая гераічна прайшла вогненныя саракавыя і штогод годна святкуе Дзень Перамогі беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.


Место

Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа, Замковая ул. 2

Loading...