background image
hero image

10 октября, 04:45 · minsk

Шляхамi Адама Міцкевіча.

Поделиться

от 160 BYN

main event image
Экскурсии и путешествия

Шляхамi Адама Міцкевіча.

10 октября, 04:45

Лекторий "Фрески"

от 160 BYN

О событии

Запрашаем у вандроўку па мясцінах жыццёвага і творчага генію зоркі літаратуры сусветнага ўзроўню - Адама Міцкевіча.\n📅 Дата: 10.10.2026 (субота)\nВыезд з Мінска - 7:45\nВяртанне ≈20:00\n🍁Спачатку мы завітаем ў Наваградак. Гэта не толькі горад дзяцінства Міцкевіча, але і старажытная сталіца Вялікага Княства Літоўскага. Там мы уздымемся на замкавую гару, паблукаем па старадаўніх вуліцах, пабачым знакамітую Фару Вітаўта, дзе хрысціўся будучы паэт, а таксама нараджалася будучая дынастыя Ягелонаў. І каб замацаваць уражанні завітаем да дамініканаў, дзе нас пачастуюць кавай, сыграюць на аргане і дазволяць спусціцца ў сутарэнні касцёлу Св. Міхала.\n🍁Наступнай кропкай нашага маршруту стане невялікая вёска Валеўка, дзе на ўзвышшы стаіць драўляная царква Пятра і Паўла, збудаваная напрыканцы XVII ст. У царкве захаваўся драўляны іканастас, які прывезлі сюды з Варшавы ў пачатку ХХ ст. Абразы для гэтага іканастас пісаў знакаміты мастак Віктар Васняцоў.\n🍁Далей мы зробім невялікі фотаспын каля возера Свіцязь. Узгадаем знакамітую Свіцязянку і іншых насельнікаў возера, якія атрымалі вечнае жыццё ў творах Адама Міцкевіча.\n🍁Фінальнай і галоўнай кропкай нашага маршрута стане Завоссе. Там месціцца сядзіба, дзе Адам Міцкевіч з'явіўся на свет. Мы акунемся ў атмасферу шляхецкага маёнтку, дзе літаральна ажываюць радкі знакамітага "Пана Тадэвуша".\n👩‍🎓Суправаджае экскурсію: кандыдат гістарычных навук, дацэнт.\n💰Кошт -160 р\n🍲Абед 15-20 р (дадаткова, па жаданні)\n☎️+375292524458


Даты
Лекторий "Фрески"
у. Кисилева 38, 1 этаж
04:45
10 окт
от 160 BYN

Место

Лекторий "Фрески", улица Киселёва, 38

Loading...