background image
hero image

26 сентября, 12:00 · minsk

Зямля, дзе пачаўся мой лёс…

Поделиться

от 25 BYN

main event image
Музыка

Зямля, дзе пачаўся мой лёс…

26 сентября, 12:00

Музей «Лошицкая усадьба»

от 25 BYN

О событии

26 верасня 2026 г. у 15.00 у музеі «Лошыцкая сядзіба», філіяле Музея гісторыі горада Мінска адбудзецца вечар беларускай музыкі «Зямля, дзе пачаўся мой лёс...» у выкананні салісткі Беларускай дзяржаўнай філармоніі Тамары Рэмез (сапрана). Аўтарскі праект лаўрэата міжнародных конкурсаў, салісткі Беларускай дзяржаўнай філармоніі Тамары Рэмез пранізаны любоўю да роднага краю, пачуццямі, малітвамі і надзеямі народа. У праграме вечара прагучаць лепшыя вакальныя творы беларускіх кампазітараў XIX–XX стст., кожны з якіх раскрывае асобную грань чалавечых перажыванняў. Паланэзы і рамансы Міхала Клеафаса Агінскага «Толькі вам летуценю» «Цёплы успамін», «Пра каляндар» і іншыя спалучаюць у сабе настальгію і светлую задумлівасць. «Праснічка» і «Вечаровая песня» Станіслава Манюшкі напаўняюць цяплынёй і ціхай радасцю. Лірычным вобразам надзеі і мары прагучыць «Зорка Венера» Сымона Рак-Міхайлоўскага. Працягваюць праграму рамансы Фларыяна Міладоўскага «Ты так далёка» і «Матыў», якія выказваюць пяшчотны сум і тугу па каханні. Светлымі ўспамінамі аб мінулым адрозніваецца твор «Я ўспамінаю ясныя часы» Мечыслава Карловіча. «Скерцына» Міхася Аладава ўвасабляе жыццярадаснасць. Беларускія народныя песні «Рэчанька», «Калыханка» і «Чорная галка» характарызуюцца супрацьлеглымі пачуццямі: ад разважлівасці і спакою да драматызму і трывогі. Асобнае месца ў праграме адведзена твору Яўгена Глебава — Адажыа з балета «Маленькі прынц», якое насычана глыбокай засяроджанасцю і філасофскім разважаннем. Прагучаць і кампазіцыі Юрыя Семянякі — «Арыя Паўлінкі», якая выпраменьвае жыццялюбнасць і маладосць, і «Зося», што зачароўвае лірычным настроем і пераносіць у свет шчырых пачуццяў. Напрыканцы прагучыць «Мілавіца» Леаніда Захлеўнага — тэмпераментны гімн прыгажосці і каханню. Непаўторная атмасфера беларускай музыкі дае магчымасць адпачыць душой і атрымаць асалоду ад мілагучнасці беларускай мовы, адкрыць для сябе багацце нацыянальнай спадчыны і адчуць сувязь пакаленняў праз вечныя каштоўнасці, увасобленыя ў гэтых мелодыях. У канцэрце прымаюць удзел лаўрэаты міжнародных конкурсаў Ксенія Андрэева (флейта), Сяргей Вайніцкі (фартэпіяна). Вядучы – музыказнаўца Дар'я Вітко.


Даты
Музей «Лошицкая усадьба»
проезд Чижевских 8-2
12:00
26 сен
от 25 BYN

Место

Музей «Лошицкая усадьба», проезд Чижевских, 8

Loading...