На вуліцы ледзяныя гурбы, шэры паўзмрок і ўсё яшчэ не адпускаюць свае пазіцыі маразы, а сэрцу так хочацца цяпла, кветак і ўвогуле сапраўднага свята... А чаму б і не? Інтэрактыўная праграма, якая адбудзецца 7 сакавіка ў 16.30, дакладна падыме ваш настрой і дазволіць наталіцца атмасферай пяшчоты і кахання. Вам пашанцуе ўзяць удзел у майстар-класе па маляванні акварэльных паштовак ад мастачкі Марыі Каралёвай, якая, пэўна, ведае, што кожная жанчына - унікальная, як і тая кветка, што ёй належыць. Акрамя гэтага, мы прапануем вам "Сардэчны квіз" з наступнымі цікавосткамі: - Тэматычнымі прыказкамі і вершамі. - Гісторыямі кахання вядомых людзей. - Прызнаннямі ў каханні да незвычайных прадметаў і шмат чым іншым. Як заўжды, не абыдзецца без падарункаў, разыгранкі і чаявання.
Место
Arena Falcon Club, Мир
Loading...
Организатор: ГУ "Брестская областная филармония"
Возрастное ограничение: 16+
Найди компанию на это событие
Скачай приложение MakaMeets и собери свою компанию